Чацвер, 14.12.2017, 20:05
Вітаю Вас Гость

ВУЧЭБНАЯ СТАРОНКА АРЦЁМА НАЗАРАНКІ

галоўная | рэгістрацыя | Вход | RSS
галоўная » 2009 » September » 28 » Кантрольная работа 2 курс, завочнае
Кантрольная работа 2 курс, завочнае
16:53

 

2 курс, завочнае

КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА

 

УВАГА!

Кантрольную работу абавязкова выконваюць студэнты 2 к. завочнай формы навучання спецыяльнасцяў і “Дакументазнаўства”, і “Архівазнаўства”. СТУДЭНТЫ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ "ГІСТОРЫКА-АРХІВАЗНАЎСТВА" ВЫКОНВАЮЦЬ ЗАДАННЕ Ў АДПАВЕДНАСЦІ З УСТАНОВАЧНАЙ ЛЕКЦЫЯЙ, ПРАЧЫТАНАЙ У ЛЕТНЮЮ СЕСІЮ.

 
 
УВАГА!
КАНТРОЛЬНЫЯ РАБОТЫ Ў СТУДЭНТАЎ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЯЎ "ГІСТОРЫКА-АРХІВАЗНАЎСТВА" НА 2 КУРСЕ І "ДАКУМЕНТАЗНАЎСТВА (ПА НАПРАМКАХ)" НА 1 КУРСЕ ПРЫМАЕ ВЫКЛАДЧЫК ІВАНОВА ВОЛЬГА СЯРГЕЕЎНА
 

Кантрольная работа выконваецца паводле варыянтаў.

Варыянт І – студэнты, у якіх нумар студэнцкага білету (заліковай кніжкі) скончваецца на лічбы 1,2,3,4,5

Варыянт ІІ - студэнты, у якіх нумар студэнцкага білету (заліковай кніжкі) скончваецца на лічбы 6,7,8,9,0

 

ЗАДАННЕ ДА КАНТРОЛЬНАЙ РАБОТЫ ПА ДАКУМЕНТАЗНАЎСТВЕ

Варыянт І

Варыянт ІІ

1). Змест і эвалюцыя паняцця “дакумент”.*

1). Змест і эвалюцыя паняцця “інфармацыя”.*

2). Развіццё тэкставага дакументавання.

2). Сувязь дакументазнаўства з іншымі дысцыплінамі.

3). Гісторыя арганізацыі справаводства ў Маскоўскай дзяржаве (“приказное делороизводство”).

3). Гісторыя арганізацыя справаводства ў Расійскай імперыі (“коллежское делопроизводство”).

4). Неабходна падрыхтаваць і аформіць бланкі дакументаў – 1) агульны бланк, 2) бланк для лістоў (пісьмаў).

Бланкі павінны адначасова змяшчаць выяву дзяржаўнага герба і эмблемы арганізацыі.

(Трэба афармляць не макеты, а канкрэтныя бланкі, з улікам усіх патрабаванняў стандарту СТБ 6.38-2004. Падрыхтаваныя Вамі бланкі павінны быць такімі, якімі іх можна было б перадаць у тыпаграфію для друку).

5). Адрасаванне дакументаў. Афармленне рэквізіту адрасат. (з усімі прыкладамі).

 

* Неабходна прааналізаваць развіццё зместу паняцця паводле заканадаўства, слоўнікаў, энцыклапедый і г.д.

 

Кантрольныя работы павінны быць структураваныя, мець тытульную старонку, змест, спасылкі, спіс літаратуры.

 

Кантрольныя работы павінны быць здадзены да пачатку сесіі (залік выстаўляецца ў першы дзень сесіі).

 

Пытанні па выкананні кантрольных работ – падчас дзён завочніка паводле раскладу факультэта, альбо на электронную пошту nazaranka@bsu.by 

 
 

 

Выкладчык кафедры

крыніцазнаўства БДУ,

магістр гістарычных навук                                                  А.М. Назаранка

 

 

Просмотров: 3805 | Добавил: dzk | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ рэгістрацыя | Вход ]
Форма входа
Каляндар Навінаў
«  September 2009  »
НядзПанАўтСерЧцвFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930
пошук
СЯБРЫ САЙТУ
Каталог TUT.BY Rating All.BY
Статыстыка